Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2020, 14:51

У Індыі абрушыўся жылы дом

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Бхівандзі (штат Махараштра) на захадзе Індыі пры абрушэнні жылога трохпавярховага дома загінулі каля 10 чалавек, паведамляе індыйская газета Hindustan Times.

Трагедыя адбылася 21 верасня ў 3.40 па мясцовым часе. Паводле інфармацыі агенцтва па стыхійных бедствах Індыі, выратаваны 20 чалавек, яшчэ не менш як 25 знаходзяцца пад заваламі.

На месцы здарэння працуюць брыгады ратавальнікаў і паліцыя.

Як паведамляе Reuters, непасрэдная прычына абвальвання жылога дома ў Бхівандзі пакуль не названа. Мяркуецца, што інцыдэнт адбыўся з-за моцных мусонных дажджоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі