Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 чэрвеня 2021, 15:50

У Францыі восенню прагназуюць новую хвалю каранавіруса з-за штаму "Дэльта"

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Францыю ў верасні-кастрычніку чакае рост захваральнасці на каранавірус з-за распаўсюджвання штаму "Дэльта". Аб гэтым заявіў эпідэміёлаг Арно Фантанэ, член навуковага савета пры ўрадзе краіны.

Паводле апошніх даных, на штам "Дэльта" цяпер прыпадае 20 працэнтаў новых выпадкаў захворванняў на каранавірус у Францыі. На думку Арно Фантанэ, праз два месяцы "Дэльта" выцесніць іншыя штамы, за выключэннем, магчыма, паўднёваафрыканскага варыянта. Згодна з прагнозам, да канца жніўня 80-90 працэнтаў заражэнняў будзе прыпадаць на індыйскі штам.

Эпідэміёлаг адзначыў, што штам "Дэльта" на 50 працэнтаў больш заразны, чым брытанскі. Разам з тым вакцынацыя супраць новага штаму даволі эфектыўная. Паводле даных Арно Фантанэ, дзве дозы вакцыны на 95 працэнтаў абараняюць ад сур'ёзных форм захворвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі