Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 сакавіка 2021, 17:05

У Чэхіі за выкананнем каранцінных абмежаванняў будуць сачыць 26 тыс. паліцэйскіх

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Чэхіі за выкананнем уведзеных з-за пандэміі каранавіруса абмежаванняў будуць сачыць 26 тыс. паліцэйскіх. Аб гэтым заявіў кіраўнік чэшскай паліцыі Ян Швейдар, паведамляе "Радыё Прага".

Паводле слоў Яна Швейдара, кантрольныя пасты з'явяцца на ўсіх галоўных аўтамагістралях краіны. Кантрольныя рэйды таксама будуць ажыццяўляцца ў пасажырскіх паяздах і ў прыгарадных і міжгародніх аўтобусах.

З-за росту колькасці заражаных каранавірусам з 1 сакавіка ў Чэхіі на тры тыдні ўводзіцца абмежаванне на свабоднае перамяшчэнне па краіне. Грамадзянам часова забараняецца без вострай неабходнасці выязджаць за межы абласцей, дзе яны пражываюць. Выключэнне складаюць толькі паездкі, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, для аказання неабходнай дапамогі сваякам, а таксама паездкі з мэтай наведвання ўрачоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі