Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 сакавіка 2021, 11:54

У Чэхіі выявілі новы штам COVID-19

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Чэхіі выяўлены новы штам COVID-19, паведамляе чэшскае тэлебачанне СТ24.

У лабараторыі Elisabeth Pharmacon у горадзе Брно быў выяўлены раней невядомы варыянт каранавіруснай інфекцыі. Даследчыкі лічаць, што ён не з'яўляецца больш заразным, чым братанскі і паўднёваафрыканскі штамы.

Супрацоўнікі лабараторыі распрацавалі спецыяльны тэст, які можа вызначаць, на які канкрэтна штам каранавіруснай інфекцыі хворы чалавек: COVID-19 або, напрыклад, на брытанскі варыянт, які на гэты момант распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Чэхіі.

Паводле даных Універсітэта Джонса Хопкінса, у Чэхіі на 29 сакавіка зарэгістравана 1 515 029 выпадкаў заражэння COVID-19, памерлі 25 874 чалавекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі