Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лістапада 2021, 15:30

У Берліне прайшла акцыя ў падтрымку бежанцаў, якія не могуць папасці ў ЕС

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Берліне прайшла акцыя ў падтрымку бежанцаў, якія беспаспяхова спрабуюць папасці ў ЕС, паведамляе радыё Берліна і Брандэнбурга RBB.

Марш пачаўся каля Брандэнбургскіх варот і прадоўжыўся ў напрамку будынка Міністэрства замежных спраў Германіі. У акцыі прынялі ўдзел каля 500 чалавек. Удзельнікі неслі плакат з надпісам: "Адкрыйце граніцы" і фатаграфіі бежанцаў, якія знаходзяцца на беларуска-польскай граніцы.

Дэманстранты заклікалі да "неадкладнага адкрыцця граніц, бесперашкоднага доступу гуманітарных арганізацый і журналістаў, а таксама да стварэння бяспечнага калідора ў Германію", каб людзі змаглі прыехаць і застацца там.

Міністр унутраных спраў федэральнай зямлі Брандэнбург Міхаэль Шцюбген заявіў 13 лістапада RBB, што ЕС і Германія павінны тэрмінова дапамагчы бежанцам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі