Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 ліпеня 2021, 18:58

У Батумі праліўныя дажджы затапілі вуліцы і першыя паверхі будынкаў

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Батумі з-за праліўных дажджоў затапіла вуліцы і першыя паверхі будынкаў, паведамляе інфармацыйны партал "Навіны - Грузія" са спасылкай на мэрыю горада.

Паводле даных мэрыі, на працягу некалькіх гадзін ад гараджан паступіла больш за 150 паведамленняў аб затапленні. Затоплены больш за 100 скрыжаванняў, што парушыла рух транспарту.

Асабліва складаная сітуацыя на дзвюх вуліцах. Вада запоўніла першыя паверхі некалькіх жылых дамоў, пашкодзіла бытавую тэхніку, затапіла магазіны і пякарні, размешчаныя ў паўпадвальных памяшканнях. Вядуцца работы па адпампоўванні вады з памяшканняў, ачышчаюцца дрэнажныя каналы.

Лівень затапіў і адкрыты нядаўна будынак Батумскай рэспубліканскай бальніцы. У цокальным паверсе будынка, дзе прымаюць і лечаць кавідных хворых, да гэтага часу стаіць вада.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, заўтра ў Батумі таксама чакаюцца моцны дождж і вецер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі