Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 верасня 2020, 15:46

У аэрапорце кітайскага Уханя прызямліўся першы за 7 месяцаў міжнародны рэйс

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У аэрапорце кітайскага горада Ухань, які найбольш пацярпеў ад каранавіруса, упершыню за 7 месяцаў прызямліўся міжнародны рэйс, паведамляе кітайскі тэлеканал CGTN.

Рэйс, які выконвала паўднёвакарэйская авіякампанія T'way, прызямліўся ў міжнародным аэрапорце "Цяньхэ". Усе 60 пасажыраў рэйса былі накіраваны ў спецыяльныя гасцініцы для праходжання 14-дзённага каранціну.

На гэты момант міжнародны аэрапорт Уханя аднавіў авіязносіны з Рэспублікай Карэя, а таксама палёты па 73 унутраных напрамках.

Паводле даных Hubei Airports Group, ва ўханьскім аэрапорце, які быў закрыты пасля таго, як улады зафіксавалі першыя выпадкі захворвання COVID-19, колькасць унутраных рэйсаў і пасажыраў вярнулася да ўзроўню 2019 года. Адноўлены таксама дзевяць рэгулярных міжнародных грузавых маршрутаў. Чакаецца, што ў бліжэйшы час будуць адкрыты грузавыя перавозкі з Уханя ў Амстэрдам праз Лондан, а таксама ў Даку і Дэлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі