Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 жніўня 2020, 19:13

Турцыя гатова выпрабаваць сваю вакцыну супраць COVID-19 на людзях

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распрацоўшчыкі турэцкай вакцыны супраць COVID-19 атрымалі дазвол на правядзенне клінічных выпрабаванняў на людзях, паведаміў прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган.

"Дзве вакцыны супраць каранавіруса, што распрацоўваюцца турэцкімі ўрачамі, паспяхова прайшлі выпрабаванні на жывёлах. Дазволены клінічныя выпрабаванні адной з іх на людзях", - паведаміў турэцкі лідар.

Паводле яго слоў, на гэты момант турэцкія ўрачы працуюць над стварэннем 8 вакцын і 10 прэпаратаў супраць СOVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі