Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 снежня 2018, 16:03

Цэнтрабанкі Еўропы спыняць выпуск банкнота наміналам 500 еўра

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральныя банкі Еўропы вырашылі спыніць выпуск самага буйнога банкнота ў еўра, каб знізіць узровень злачыннасці, паведамляе нямецкая газета Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Аўстрыйскі нацыянальны банк і Нямецкі федэральны банк (Бундэсбанк) спыняць выпуск купюр наміналам 500 еўра 26 красавіка 2019 года, а 17 іншых цэнтральных банкаў еўразоны зробяць гэта яшчэ раней - 26 студзеня 2019 года.

Прыхільнікі спынення выпуску банкнота вартасцю 500 еўра спадзяюцца, што гэта мера зменшыць аб'ёмы незаконнага абароту грошай і фінансавання арганізаванай злачыннасці: гандляры людзьмі, тэрарысты і злачынцы часцей за ўсё карыстаюцца наяўнымі грашыма, а адсутнасць буйных купюр ускладніць іх работу. Аднак такі пункт гледжання выклікае сумненні, паколькі купюры наміналам 500 еўра па-ранейшаму застаюцца законным плацежным сродкам і падлягаюць абмену на няпэўны тэрмін.

У пачатку мая 2016 года Савет кіраўнікоў Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ) пастанавіў, што вытворчасць і выпуск банкнота вартасцю 500 еўра будуць спынены да канца 2018 года. У сувязі з гэтым ЕЦБ планаваў замяніць банкноты вартасцю 500 еўра грашовымі знакамі наміналам 100 і 200 еўра серыі "Еўропа". Абноўленая серыя банкнотаў "Еўропа" вартасцю 100 і 200 еўра з палепшанымі функцыямі аховы будзе выпушчана 28 мая 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі