Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лістапада 2021, 13:42

Цана на газ у Еўропе зноў перавысіла $1000 за 1 тыс. куб.м

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ у Еўропе на біржавых таргах у аўторак зноў паднялася вышэй за $1000 за 1 тыс. куб.м пасля зніжэння напярэдадні, паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя біржы ICE.

Цана снежаньскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах знаходзіцца на ўзроўні $1012 за 1 тыс. куб.м, або 86,905 еўра за МВт.гадз.

Цэны на газ з пачатку дня ў Еўропе выраслі больш як на 3 працэнты.

Крызіс у газавай галіне Еўропы абвастрыўся ў пачатку восені пасля таго, як спотавыя цэны на газ сталі імкліва расці і амаль дасягалі $2 тыс. за 1 тыс. куб.м на фоне нізкай запоўненасці газавых сховішчаў. Паводле даных на сярэдзіну кастрычніка, еўрапейскія падземныя газавыя сховішчы запоўнены на 71 працэнт ад аб'ёму газу, паднятага з іх у мінулым сезоне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі