Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 верасня 2021, 15:25

Цана на газ у Еўропе дасягнула максімуму

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана газу ў Еўропе дасягнула максімуму і перасягнула $670 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым сведчаць даныя таргоў, паведамляюць РІА Навіны.

Кошт кастрычніцкага ф'ючарса на газ па індэксе галандскага TTF у пачатку гандлёвай сесіі складаў $661,6 за 1 тыс. куб.м і сёння дасягнуў $672,3, пабіўшы чарговы рэкорд.

Галоўная прычына высокіх цэн у нізкім запасе газу ў еўрапейскіх газасховішчах з-за халоднай зімы год таму і гарачага лета, растлумачыў дырэктар групы па прыродных рэсурсах і сыравінных таварах агенцтва Fitch Дзмітрый Марынчанка. Ён таксама адзначыў, што гэта накладаецца, мяркуючы па ўскосных прыкметах, на нежаданне "Газпрама" моцна павялічваць запампоўку газу ў сховішчы або павялічваць продажы на спотавым рынку напярэдадні запуску "Паўночнага патоку 2".

Мінулы рэкорд цана газу ў Еўропе пабіла напярэдадні. Тады кошт кастрычніцкага ф'ючарса дасягнуў $660 за 1 тыс. куб.м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі