Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 кастрычніка 2021, 12:06

Цана газу ў Еўропе зноў пабіла рэкорд і перасягнула $1600 за тыс. куб.м

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт ф'ючарсаў на газ у Еўропе падчас таргоў дасягнуў новага гістарычнага максімуму, перасягнуўшы $1600 за 1 тыс. куб.м, сведчаць даныя біржы ICE, паведамляе ТАСС.

Цана лістападаўскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах сёння раніцай рванула на адзнаку $1559 за 1 тыс. куб.м, або 130 еўра за МВт гадз. Максімальная цана дасягала $1606 за тыс. куб.м.

Кошт газу ў Еўропе расце нягледзячы на навіны аб тым, што пачаліся выпрабаванні першай ніткі газаправода "Паўночны паток - 2". У "Газпраме" чакаюць, што зіма 2021-2022 гадоў будзе "халоднай і снежнай".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі