Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 верасня 2021, 18:42

Цана газу ў Еўропе ўпала да $735 за 1 тыс.куб.м пасля рэкорднага росту напярэдадні

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ у Еўропе ў ходзе таргоў 16 верасня паскорыла падзенне да амаль $735 за 1 тыс. куб. м пасля таго, як напярэдадні на піку амаль дасягала рэкордных $970 за тыс. куб. м. Аб гэтым сведчаць даныя біржы ICE, паведамляе ТАСС.

Агульны спад цаны газу за дзень складае ўжо 15 працэнтаў. Напярэдадні кошт блакітнага паліва рос на $150, некалькі разоў пабіў гістарычны рэкорд, а на піку дасягаў амаль $970 за 1 тыс. куб. м. Аднак да закрыцця таргоў цана рухнула да прыкладна $800 за 1 тыс. куб. м.

Апытаныя ТАСС эксперты дапускалі, што цана газу ў Еўропе можа дасягнуць $1000 за 1 тыс. куб. м пры пэўных умовах. Кошт паліва будзе залежаць ад сітуацыі на рынку газу ў Азіі, надвор'я ў Еўропе і тэрмінаў запуску "Паўночнага патоку - 2".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі