Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 кастрычніка 2019, 10:13

Трамп пацвердзіў смерць лідара "Ісламскай дзяржавы"

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім тэлезвароце пацвердзіў смерць лідара "Ісламскай дзяржавы" Абу Бакра аль-Багдадзі, паведамляе Reuters.

Лідар ІД падарваў сябе ў час начнога рэйду амерыканскіх ваенных у Сірыі. Паводле слоў Дональда Трампа, вынікі экспертыз пацвердзілі, што гэта быў менавіта аль-Багдадзі. У ходзе аперацыі таксама знішчаны многія яго супольнікі.

Дональд Трамп заявіў, у час спецаперацыі амерыканскія ваеннаслужачыя не пацярпелі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі