Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 сакавіка 2020, 17:45

Тэрарысты спрабавалі правесці хімічную атаку ў Сірыі - Цэнтр па прымірэнні

4 сакавіка, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Тэрарысты спрабавалі ўзарваць ёмістасці з атрутнымі рэчывамі ў сірыйскім горадзе Саракіб. Аб гэтым паведамілі ў расійскім Цэнтры па прымірэнні варожых бакоў у Сірыі.

"У мэтах зрыву руху наперад сірыйскіх урадавых войскаў у заходніх кварталах населенага пункта Саракіб і далейшага выстаўлення абвінавачванняў у прымяненні імі хімічнай зброі 2 сакавіка ў цёмны час сутак група тэрарыстаў колькасцю да 15 чалавек зрабіла спробу ўзарваць фугасныя боепрыпасы разам з ёмістасцямі, напоўненымі атрутнымі хімічнымі рэчывамі", - гаворыцца ў паведамленні.

Аднак, адзначылі ў Цэнтры, з-за адсутнасці вопыту і навыкаў абыходжання з атрутнымі рэчывамі баевікі парушылі герметычнасць адной з ёмістасцей, дапусціўшы ўцечку побач з сабой. "У выніку інцыдэнту тэрарысты атрымалі моцныя хімічныя атручэнні, так і не здолеўшы ажыццявіць падрыў боепрыпасаў і рэалізаваць правакацыю", - паведамілі ў Цэнтры па прымірэнні варожых бакоў у Сірыі.

У паведамленні ўдакладняецца, што "бясспрэчныя доказы няздзейсненай правакацыі з выкарыстаннем хімічнай зброі" былі атрыманы 3 сакавіка ў час дзеянняў сірыйскай арміі ў адказ супраць тэрарыстаў "Хаят Тахрыр аш-Шам" (новая назва тэрарыстычнай арганізацыі "Джэбхат ан-Нусра") на ўсходзе зоны дээскалацыі Ідліб. "Цэнтр па прымірэнні варожых бакоў у Сірыі мае ў распараджэнні неабвержныя даныя, што пацвярджаюць інцыдэнт, якія будуць абнародаваны ў бліжэйшы час", - падкрэслілі яго прадстаўнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі