Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 ліпеня 2019, 14:03

Тайланду пагражае мацнейшая засуха за дзесяцігоддзе

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпартамент метэаралогіі Тайланда прагназуе ў гэтым годзе самую моцную засуху ў краіне за апошнія дзесяць гадоў, паведамляе тайландская газета The Bangkok Post.

Сезон дажджоў у Тайландзе звычайна доўжыцца з мая па кастрычнік. Мусонныя дажджы, а таксама трапічныя цыклоны ў гэты перыяд нярэдка прыводзяць да паводак у краіне. Аднак у гэтым годзе колькасць ападкаў значна ніжэйшая за сярэдні ўзровень.

Няхватка дажджоў асабліва прыкметная на поўначы, паўночным усходзе і ў цэнтры краіны - усё гэта важныя рэгіёны для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Магчыма, фермерам давядзецца чакаць ападкаў да канца жніўня або пачатку верасня, калі ў Тайландзе назіраецца пік сезона дажджоў. Аднак да таго часу ўраджай можа загінуць.

Паводле даных Упраўлення нацыянальных водных рэсурсаў, засуха паўплывала на запасы пітной вады па ўсёй краіне. Так, у некаторых буйных вадасховішчах узровень вады апусціўся да 22 працэнтаў. Мясцовыя ўлады прымаюць меры, каб справіцца з дэфіцытам вады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі