Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 лютага 2022, 09:00

Сярод прыбыўшых на Алімпіяду ў Пекін выявілі 32 новыя выпадкі заражэння каранавірусам

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Кітая выявілі 32 новыя выпадкі заражэння каранавірусам сярод асоб, якія прыбылі на Алімпійскія гульні ў Пекіне. Аб гэтым гаворыцца ў апублікаванай заяве аргкамітэта, паведамляе ТАСС.

У аўторак, 1 лютага, у Кітай прыбылі 1759 чалавек, з іх 815 спартсменаў і афіцыйных асоб і 944 "прадстаўнікі іншых зацікаўленых бакоў". У выніку ПЛР-тэсціравання ў аэрапорце, а таксама ў атэлі Алімпійскай вёскі было выяўлена 32 новыя выпадкі заражэння: 9 - сярод атлетаў і афіцыйных асоб, 23 - сярод прадстаўнікоў зацікаўленых бакоў.

Алімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 па 20 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі