Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 верасня 2021, 14:57

Санкцыі супраць Польшчы запатрабавала ўвесці Еўракамісія

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўракамісія (ЕК) падала іск супраць Польшчы ў Еўрапейскі суд юстыцыі з патрабаваннем выплаты Варшавай штодзённых штрафаў да таго часу, пакуль у гэтай краіне не будуць выключаны нормы закона, якія парушаюць незалежнасць судовай сістэмы. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву Еўракамісіі.

"Еўракамісія прыняла рашэнне звярнуцца ў Еўрапейскі суд юстыцыі з патрабаваннем накласці фінансавыя штрафы на Польшчу, каб дабіцца выканання Варшавай рашэння Еўрапейскага суда юстыцыі, якое датычыцца работы дысцыплінарнай палаты польскага Вярхоўнага суда, і прыпынення дзеяння польскіх законаў, якія ўплываюць на незалежнасць судовай сістэмы. Еўракамісія просіць суд накласці штодзённыя штрафы на Польшчу да таго часу, пакуль усе гэтыя рашэнні суда не будуць выкананы ў поўным аб'ёме", - гаворыцца ў заяве.

Памер штодзённага штрафу, які павінна будзе плаціць Варшава, вызначыць суд. "Рашэнне Еўракамісіі звязана з дзеяннямі польскіх улад, якія прадаўжаюць падрываць незалежнасць польскай судовай сістэмы", - заявіў на брыфінгу ў Бруселі прадстаўнік Еўракамісіі Адальберт Янс.

Еўрапейскі суд раней абавязаў Польшчу прыпыніць прымяненне палажэнняў аб Дысцыплінарнай палаце Вярхоўнага суда, назначанай для правядзення разбораў, якія датычацца дысцыплінарных спагнанняў у адносінах да суддзяў, пракурораў і прадстаўнікоў іншых юрыдычных прафесій. У ліпені Канстытуцыйны суд Польшчы вынес рашэнне аб тым, што палажэнні Дагавора аб ЕС, на падставе якога еўрапейскі суд абавязвае дзяржавы-члены да прымянення забеспячальных мер па справе аб судовай сістэме, не адпавядаюць польскай канстытуцыі.

Еўракамісія звярнулася да Польшчы з патрабаваннем да 16 жніўня пацвердзіць намер выконваць рашэнне суда аб Дысцыплінарнай палаце і папярэдзіла, што ў выпадку невыканання гэтай просьбы ЕК звернецца ў суд з патрабаваннем аб накладанні штрафу на Польшчу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі