Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 лістапада 2021, 16:28

Сабянін заявіў аб паляпшэнні сітуацыі з СOVID-19 у Маскве

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя з захваральнасцю на каранавірусную інфекцыю ў Маскве паляпшаецца, заявіў мэр Масквы Сяргей Сабянін на пасяджэнні прэзідыума каардынацыйнага савета пры ўрадзе РФ па барацьбе з каранавірусам. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"З 8 чысла пачалі нармальную работу. Сітуацыя ў цэлым паляпшаецца. На 15 працэнтаў знізілася выяўляльнасць новых захварэлых і на 4 працэнты - колькасць шпіталізацый за тыдзень", - сказаў Сяргей Сабянін.

Таксама мэр сталіцы заявіў, што далейшыя рашэнні па антыкаранавірусных мерах у Маскве будуць прыняты па выніках бягучага тыдня. "Мы ўвялі QR-коды пры наведванні музеяў, тэатраў, маніторым сітуацыю, якая там адбываецца, сам працэс работы з QR-кодамі і гэтак далей. Будзем у далейшым гэту сістэму ўдасканальваць. Будзем глядзець за далейшым развіццём кавіднай сітуацыі, гэты тыдзень для нас, лічу, будзе прынцыповым, паглядзім, у канцы тыдня якімі будуць паказчыкі, і ўжо на аснове аналізу будзем прымаць рашэнне па далейшых мерах. Спадзяюся, што сітуацыя будзе больш-менш стабільная", - паведаміў мэр.

Акрамя таго, Сяргей Сабянін адзначыў, што выяўляльнасць COVID-19 у пунктах экспрэс-тэсціравання ў Маскве складае каля 5 працэнтаў. "Мы нарошчваем таксама аб'ём экспрэс-тэстаў. Сёння пункты тэсціравання працуюць у 70 цэнтрах, гэта ў асноўным буйныя гандлёвыя цэнтры, МФЦ і транспартна-перасадачныя вузлы. Скажу, што эфектыўнасць гэтай меры нядрэнная, каля 5 працэнтаў выяўляльнасць захворванняў", - падкрэсліў Сяргей Сабянін.

Масква знаходзіцца на першым месцы ў Расіі па колькасці заражаных каранавірусам. Усяго ў горадзе выяўлена 1 871 893 выпадкі заражэння, з іх 5287 за апошнія суткі. Выздаравелі 1 648 363 чалавекі, памерлі 32 207. Паводле апошніх даных федэральнага аператыўнага штаба, поўную вакцынацыю ў сталіцы прайшлі 5 407 890 чалавек, калектыўны імунітэт складае 64,2 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі