Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 жніўня 2021, 19:56

СААЗ заявіла аб стабілізацыі ў свеце колькасці выпадкаў заражэння і смерці з-за каранавіруса

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам і смяротных зыходаў у свеее на мінулым тыдні стабілізавалася пасля амаль двух месяцаў росту. Аб гэтым заявіў сёння на брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэесус.

"Пасля росту на працягу амаль двух месяцаў колькасць выпадкаў COVID-19 і смерці ў свеце была стабільнай на мінулым тыдні", - сказаў ён.

Разам з тым кіраўнік СААЗ падкрэсліў, што размова ідзе аб стабілізацыі "на вельмі высокім узроўні" захваральнасці і смяротнасці. На працягу тыдня - з 16 па 22 жніўня - у свеце было зарэгістравана больш за 4,5 млн выпадкаў інфіцыравання, памерлі больш за 68 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі