Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 красавіка 2021, 11:33

СААЗ: у свеце колькасць заражаных каранавірусам за тыдзень перавысіла 4,5 млн

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 4,5 млн выпадкаў заражэння каранавірусам выяўлена ў свеце на мінулым тыдні, захваральнасць вырасла на 11 працэнтаў у параўнанні з папярэднімі сямю днямі. Такая інфармацыя апублікавана ў штотыднёвым эпідэміялагічным бюлетэні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), паведамляе ТАСС.

"У глабальным плане сёмы тыдзень запар прадаўжаўся рост захваральнасці на каранавірус. На мінулым тыдні паступілі паведамленні аб больш як 4,5 млн новых выпадкаў, - гаворыцца ў бюлетэні. - За сем дзён памерлі больш за 76 тыс. чалавек, што на 7 працэнтаў больш, чым за папярэднія сем дзён".

З 5 па 11 красавіка ў свеце зарэгістраваны 4 550 837 інфіцыраваных і 76 773 смяротныя выпадкі. 11 красавіка ўсяго налічвалася 135 057 587 выпадкаў заражэння і 2 919 932 смяротныя выпадкі.

Прыкметны рост захваральнасці ў Паўднёва-Усходняй Азіі (на 63 працэнты) і Усходнім Міжземнамор'і (на 22 працэнты). У Афрыцы ён знізіўся на 14 працэнтаў, а ў Еўропе - на 4 працэнты. Смяротнасць узрасла ў Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне на 189 працэнтаў, Паўднёва-Усходняй Азіі - на 47 працэнтаў, Усходнім Міжземнамор'і - на 19 працэнтаў, Еўропе - на 7 працэнтаў. Пры гэтым яна скарацілася ў Афрыцы (на 5 працэнтаў) і ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы (на 2 працэнты).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі