Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 верасня 2021, 12:14

СААЗ прыпыніла працэс адабрэння вакцыны "Спадарожнік V"

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прыпыніла працэс адабрэння расійскай вакцыны "Спадарожнік V". Аб гэтым паведаміў памочнік дырэктара дзеючай пры СААЗ Панамерыканскай арганізацыі аховы здароўя (ПААЗ) Жарбас Барбоса, піша ТАСС.

"Што датычыцца адабрэння вакцыны "Спадарожнік V", то гэты працэс быў прыпынены, паколькі падчас інспекцыі адной з фабрык, дзе вырабляецца вакцына, было выяўлена, што гэта фабрыка не адпавядае новай практыцы вытворчасці", - заявіў Барбоса на прэс-брыфінгу, прысвечаным каранавірусу.

Ён таксама адзначыў, што працэс адабрэння прыпынены да таго часу, пакуль вытворцы расійскай вакцыны не прымуць неабходныя меры і не правядуць новую праверку.

Расія першая ў свеце 11 жніўня 2020 года зарэгістравала вакцыну "Спадарожнік V". Заяўка на адабрэнне расійскага прэпарату была перададзена ў СААЗ у канцы студзеня бягучага года. Тэрміны яе рэгістрацыі пакуль невядомыя. Эфектыўнасць вакцыны на ўзроўні 91,6 працэнта пацверджана публікацыяй даных у вядучым медыцынскім часопісе The Lancet.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі