Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 лістапада 2020, 10:25

СААЗ перасцерагае ад зняцця абмежаванняў на Каляды

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) перасцерагае ад зняцця абмежаванняў на час калядных свят у рэгіёнах з непаспяховай эпідэміялагічнай абстаноўкай, паведамляе нямецкая тэлерадыёкампанія Deutsche Welle.

"Калі ў краіне няма неабходнай інфраструктуры і ўлады не могуць адсочваць кантакты заражаных людзей і ізаляваць іх, то паслабленні прывядуць да рэзкага росту колькасці заражэнняў", - сказаў выканаўчы дырэктар Праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян.

Паводле яго слоў, урады павінны разумець, што яны могуць толькі прагназаваць рызыкі. Няма навуковай формулы, па якой можна вылічыць, якія паслабленні або колькі дзён свята без абмежаванняў не прывядуць да пагаршэння сітуацыі, адзначыў Майкл Раян. Пры гэтым ён прызнаў: захаванне жорсткіх абмежаванняў на Каляды таксама можа прывесці да негатыўных наступстваў. "Калі людзям не дадуць магчымасці сустракацца, у многіх гэта выкліча сум і прыгнечаны стан, што можа прывесці да стомленасці ад абмежавальных мер і, магчыма, наступнага пратэсту супраць іх", - сказаў прадстаўнік СААЗ.

Паводле апошніх даных Reuters, агульная колькасць заражаных каранавірусам у свеце перавысіла 59 млн, з моманту ўспышкі памерлі 1,397 млн чалавек. Больш за ўсё заражаных зафіксавана ў ЗША, Індыі і Бразіліі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі