
9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Служба знешняй разведкі РФ заявіла, што Польшча спрабуе атрымаць кантроль над значнымі дзяржфункцыямі і ўстановамі ва Украіне, паведамляе ТАСС.
Паводле даных расійскай разведкі, Варшава ў сваіх планах перайшла да канкрэтных дзеянняў. Польскія ўлады атрымалі ўжо дазвол Кіева на размяшчэнне ў Польшчы рэзервовага цэнтра апрацоўкі даных падатковай службы Украіны. Пры гэтым у такім працэсе ўдзельнічае не толькі польскі бок, але і кампаніі з ЗША, такія як Dell, IBM і Cisco.
"Інакш кажучы, Кіеў усвядомлена адкрывае польска-амерыканскаму тандэму доступ да звестак дзяржаўнай важнасці, уключаючы інфармацыю аб падаткаплацельшчыках і, як вынік, рэальным фінансавым стане Украіны", - паведамілі ў СЗР.
Такімі дзеяннямі кіеўскія ўлады перадаюць суверэнітэт сваёй краіны ў чужыя рукі, лічаць у СЗР.-0-