Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 мая 2022, 13:54

Расія ўвяла санкцыі супраць прэм'ер-міністра, міністраў, парламентарыяў і кіраўнікоў СМІ Японіі

4 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія ўвяла санкцыі супраць прэм'ер-міністра, шэрага міністраў, парламентарыяў і кіраўнікоў СМІ Японіі. Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС Расіі аб мерах у адказ на палітыку ўрада Японіі ў адносінах да Расійскай Федэрацыі, паведамляе БЕЛТА.

"Адміністрацыя Фуміа Кісіды разгарнула беспрэцэдэнтную антырасійскую кампанію, дапускае непрымальную рыторыку ў адрас Расійскай Федэрацыі, у тым ліку паклёп і прамыя пагрозы, - канстатавалі ў МЗС РФ. - Ёй паддакваюць грамадскія дзеячы, эксперты і прадстаўнікі СМІ Японіі, якія поўнасцю заангажыраваліся на ўстаноўкі Захаду ў адносінах да нашай краіны. У рэчышчы гэтага курсу Токіа робіць практычныя захады, нацэленыя на дэмантаж добрасуседскіх сувязей, нанясенне ўрону расійскай эканоміцы і міжнароднаму аўтарытэту нашай краіны".

З улікам гэтага, а таксама ўведзеных урадам Японіі персанальных санкцый супраць расійскіх грамадзян, уключаючы вышэйшае кіраўніцтва расійскай дзяржавы, МЗС РФ прыняло рашэнне аб бестэрміновай забароне на ўезд у Расійскую Федэрацыю 63 грамадзян Японіі. У іх ліку - прэм'ер-міністр Фуміа Кісіда, кіраўнік МЗС Хаясі Ёсімаса, міністры абароны, юстыцыі, фінансаў, іншыя чыноўнікі, а таксама парламентарыі, кіраўнік шэрага японскіх СМІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі