Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 кастрычніка 2021, 10:30

Работнікі грамадскага транспарту ў Вільнюсе рыхтуюцца да бестэрміновай забастоўкі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафсаюз работнікаў Вільнюскага грамадскага транспарту з 8 лістапада аб'яўляе бестэрміновую забастоўку, інфармаваў старшыня прафсаюза Альгірдас Маркявічус, паведамляе Delfi.

"У панядзелак сабраўся савет, ён прыняў рашэнне па часе і форме забастоўкі. Бестэрміновая забастоўка аб'яўляецца з 8 лістапада", - сказаў Альгірдас Маркявічус.

Паводле яго слоў, 19 кастрычніка папярэджанне аб забастоўцы ўручаць кіраўніцтву муніцыпальнай кампаніі. Абодва бакі на працягу трох дзён павінны ўзгадніць, як будуць прадастаўляцца паслугі ў час забастоўкі. "Калі на працягу трох дзён бакі не дамовяцца, то пытанне будзе вырашаць камісія па спрэчках", - сказаў кіраўнік прафсаюза.

На мінулым тыдні ў прафсаюзе адбылося галасаванне, у час якога 747 чалавек выказаліся за забастоўку. Усяго ў прафсаюз уваходзяць 1,2 тыс. работнікаў. Згодна з законам, забастоўку можна праводзіць, калі "за" прагаласуе чвэрць членаў прафсаюза.

Прафсаюзы патрабуюць на 10 працэнтаў павялічыць зарплату работнікаў і палепшыць умовы працы, напрыклад, прадаставіць час для абедзеннага перапынку. Мэр Вільнюса Рэмігіюс Шымашус сказаў, што запланаваная забастоўка - палітычная акцыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі