Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 сакавіка 2020, 16:02

Пуціна чакаюць з выступленнем у Дзярждуме, якая прапанавала зняць абмежаванне на прэзідэнцкія тэрміны

10 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння выступіць перад дэпутатамі Дзярждумы. Аб гэтым паведаміў журналістам спікер ніжняй палаты парламента Вячаслаў Валодзін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння Дзярждума разглядае ў другім чытанні пытанне аб змяненнях у Канстытуцыю Расіі. У час дэбатаў дэпутат Валянціна Церашкова прапанавала адмяніць абмежаванне, якое датычыцца тэрмінаў знаходжання Уладзіміра Пуціна на пасадзе прэзідэнта або іх абнуліць. Пасля гэтага пасяджэнне было перапынена для кансультацый з фракцыямі і прэзідэнтам. У кулуарах лідар думскай фракцыі "Адзіная Расія" паведаміў, што адзінаросы гатовы падтрымаць гэту прапанову.

Акрамя таго, агучана прапанова правесці датэрміновыя парламенцкія выбары ў сувязі з унясеннем змяненняў у Канстытуцыю. Адпаведная папраўка ўжо ўнесена ў Дзярждуму. Папраўка дае дэпутатам дзеючага, сёмага склікання, прыняць рашэнне аб скарачэнні тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Гэту прапанову павінны падтрымаць не менш як дзве трэці галасоў ад агульнага складу. У выпадку адабрэння датэрміновыя выбары ў Дзярждуму могуць прайсці 20 верасня 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі