Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 снежня 2020, 15:22

Пуцін заклікаў распаўсюдзіць маральна-этычныя нормы на інтэрнэт

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маральна-этычныя нормы павінны распаўсюджвацца на інтэрнэт у тых жа аб'ёмах, у якіх яны распаўсюджваюцца і ў іншых сферах. Аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у час дыскусіі "Штучны інтэлект - галоўная тэхналогія ХХI стагоддзя", паведамляе РІА Навіны.

"На інтэрнэт павінны распаўсюджвацца ўсе тыя ж правілы, якія прымяняюцца і прымяняліся дагэтуль. Я маю на ўвазе перш за ўсё нарматыўную базу і маральна-этычныя нормы, якія ўсё чалавецтва выпрацавала на працягу тысячагоддзяў. Так, гэта нофая сфера, новы від дзейнасці, новыя сістэмы, але і так яны павінны прымяняцца ў такім жа аб'ёме, як і ў іншых сферах", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што штучны інтэлект з'яўляецца асновай для новага рыўку ў развіцці ўсяго чалавецтва, паведамляе ТАСС. Разам з тым прэзідэнт РФ лічыць, што развіццё штучнага інтэлекту вядзе да пэўных рызык, якія неабходна загадзя прадумаць і купіраваць.

Прэзідэнт РФ адзначыў, што ў бліжэйшыя 10 гадоў трэба правесці лічбавую трансфармацыю ўсёй Расіі, якая закране кожнага чалавека і ўсе ўзроўні ўлады.

Уладзімір Пуцін даручыў ураду аператыўна ўнесці праекты законаў аб эксперыментальных прававых рэжымах у сферы штучнага інтэлекту. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў у пачатку 2021 года ўнесці праект закона аб доступе распрацоўшчыкаў штучнага інтэлекту да дзяржаўных вялікіх даных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі