Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 снежня 2020, 18:21

Пуцін: вакцынацыя ўрачоў і настаўнікаў ад COVID-19 можа пачацца на наступным тыдні

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб'явіў аб планах пачаць маштабную вакцынацыю ад каранавіруса ўрачоў і настаўнікаў ужо на наступным тыдні, паведамляе ТАСС.

Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў краіне створана ўжо каля 2 млн доз вакцыны ад каранавіруса. "Гэта дае нам магчымасць пачаць калі не масавую, то маштабную вакцынацыю", - адзначыў прэзідэнт Расіі. Паводле яго слоў, вакцынацыя пачнецца з першых дзвюх груп рызыкі - гэта ўрачы і настаўнікі.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што ў цэлым і прамысловасць, і медыцынская сетка гатовы да пачатку вакцынацыі ад каранавіруса.

Расія 11 жніўня першая ў свеце зарэгістравала вакцыну ад каранавіруса, якая атрымала назву "Спадарожнік V". Прэпарат распрацаваны НДЦ імя Гамалеі і прайшоў клінічныя выпрабаванні ў чэрвені і ліпені. Пострэгістрацыйныя даследаванні прэпарату пачаліся ў Маскве 7 верасня, першую вакцыну дабравольцы атрымалі 9 верасня. Эфектыўнасць вакцыны "Спадарожнік V", згодна з прамежкавымі рэзультатамі даследаванняў, перасягае 95 працэнтаў на 42-і дзень пасля ўвядзення першай дозы прэпарату пры ўмове атрымання пацыентам другой дозы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі