Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 снежня 2017, 10:09

Пуцін і Трамп абмеркавалі ўрэгуляванне ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава

15 снежня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп правялі тэлефонную размову, у ходзе якой абмеркавалі ў тым ліку сітуацыю ў крызісных кропках з акцэнтам на ўрэгуляванне ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава. Аб гэтым паведаміла сёння прэс-служба Крамля.

"Па ініцыятыве амерыканскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковых адносін, а таксама сітуацыя ў крызісных кропках з акцэнтам на ўрэгуляванне ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава", - гаворыцца ў паведамленні.

"Дамоўлена аб прадаўжэнні кантактаў", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі