Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 красавіка 2022, 16:17

Пуцін даручыў пракуратуры больш актыўна змагацца з экстрэмізмам

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў пракуратуры больш актыўна змагацца з экстрэмізмам і спыняць любыя спробы ўмяшання звонку ў справы РФ, паведамляе ТАСС.

"Важна замацаваць дасягнутыя на гэтым напрамку станоўчыя напрацоўкі і рашуча спыняць любыя дзеянні, накіраваныя на ўмяшанне ва ўнутраныя справы Расіі звонку, на дэстабілізацыю нашага грамадства, распальванне ксенафобіі, ваяўнічага нацыяналізму, міжканфесійнай варожасці", - заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы, выступаючы на пашыраным пасяджэнні калегіі Генпракуратуры.

Уладзімір Пуцін таксама запатрабаваў, каб пракуратура неадкладна рэагавала на распаўсюджванне ў сетцы фэйкаў, радыкальнай ідэалогіі і заклікаў да несанкцыянаваных акцый, якія, паводле слоў кіраўніка РФ, па большай частцы арганізуюцца з-за мяжы.

У той жа час прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што Захаду не ўдалося раскалоць расійскае грамадства, якое цяпер праяўляе сталасць і з'яднанасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі