Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 лютага 2019, 18:31

Прэзідэнт Казахстана адправіў урад у адстаўку

21 лютага, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў аб неабходнасці адстаўкі ўрада рэспублікі, перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"Сёння я прымаю важнае рашэнне для нашай краіны. Сацыяльна-эканамічная сітуацыя папярэднія гады была стабільнай. Гэта, безумоўна, станоўчы момант. Але гэтага недастаткова для цяперашняга часу. Па многіх напрамках эканомікі, нягледзячы на прыняцце мноства законаў, рашэнняў урада, станоўчыя змяненні так і не дасягнуты", - сказаў Нурсултан Назарбаеў.

Казахстанскі лідар адзначыў, што, нягледзячы на ўсе прынятыя дзяржаўныя праграмы, у тым ліку індустрыяльную, сацыяльную, праграмы развіцця інфраструктуры, аховы здароўя і адукацыі, нягледзячы на тое, што ўсе неабходныя для іх ажыццяўлення рэсурсы былі выдзелены, сістэмная работа так і не была выбудавана. Рэальныя даходы насельніцтва не павялічваюцца, а доля расходаў на прадукты харчавання ў бюджэце сем'яў расце. У выніку фармальнага падыходу выканаўчых органаў частка сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва не ахоплена адраснай сацыяльнай дапамогай.

"У гэтых умовах я як прэзідэнт і гарант Канстытуцыі, улічваючы інтарэсы нашага народа, прымаю наступнае рашэнне. Лічу, што ўрад павінен пайсці ў адстаўку, - заявіў Нурсултан Назарбаеў. - Новае кіраўніцтва ўрада павінна выпрацаваць дзейсныя крокі па павышэнні ўзроўню жыцця, стымуляванні эканомікі, рэалізацыі стратэгічных задач".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі