Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 снежня 2019, 18:25

Прэзідэнт Азербайджана распусціў парламент і назначыў дату пазачарговых парламенцкіх выбараў

5 снежня, Баку /БЕЛТА - Trend/. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падпісаў распараджэнне аб роспуску парламента пятага склікання.

Згодна з дакументам, пазачарговыя парламенцкія выбары ў Азербайджане пройдуць 9 лютага 2020 года.

Як паведамлялася, 28 лістапада на тэрміновым пасяджэнні палітычнага савета кіруючай партыі "Ені Азербайджан" ("Новы Азербайджан") было прынята рашэнне аб роспуску парламента краіны. Гэта пытанне ўздымалася 2 снежня на пасяджэнні Мілі Меджліса (парламент Азербайджана. - Заваўга БЕЛТА), дзе быў падтрыманы 99 галасамі.

Парламент Азербайджана складаецца са 125 дэпутатаў і выбіраецца тэрмінам на 5 гадоў па мажарытарнай сістэме. Апошнія парламенцкія выбары былі праведзены ў 2015 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі