Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 кастрычніка 2021, 10:20

Прадухіленне наступстваў пандэміі абышлося рэгіёнам РФ 1,1 трлн рублёў у 2020 годзе

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мерапрыемствы па прадухіленні наступстваў пандэміі каранавіруса абышліся расійскім рэгіёнам 1,1 трлн рублёў у 2020 годзе. Аб гэтым гаворыцца ў матэрыялах Падліковай палаты, паведамляе ТАСС.

"Каранавірус істотна ўскладніў сітуацыю ў расійскіх рэгіёнах, дадаўшы ў радок іх расходаў мерапрыемствы па прадухіленні наступстваў пандэміі. Яны абышліся суб'ектам Расіі амаль 1,1 трлн рублёў", - гаворыцца ў матэрыялах Падліковай палаты.

Паводле даных ведамства, дапамога ўрада ў 2020 годзе дала магчымасць пакрыць вялікую частку гэтых расхордаў, аднак не змагла прадухіліць рост агульнага аб'ёму рэгіянальнага доўгу. Як паказаў аналіз Падліковай палаты, па выніках 2020 года ён вырас на 380 млрд рублёў і склаў 2,5 трлн рублёў.

"У цэлым меры ўрада далі магчымасць істотна знізіць негатыўны ўплыў эканамічных наступстваў, выкліканых эпідэміяй, на стан дзяржаўнага доўгу рэгіёнаў. Пры адсутнасці гэтых мер сукупны рэгіянальны доўг павялічыўся б значна вышэй", - адзначыў аўдытар Падліковай палаты Аляксей Савацюгін, словы якога прыводзяцца ў матэрыялах ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі