Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 сакавіка 2021, 17:21

Прадстаўлена афіцыйная эмблема зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года ў Італіі

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўлена афіцыйная эмблема зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года, якія пройдуць у Італіі, паведамляецца на сайце Olympic Channel.

Афіцыйнай эмблемай стаў лагатып Futura, які набраў 74 працэнты галасоў. Упершыню ў гісторыі Алімпійскіх гульняў эмблему вызначыла ўсенароднае галасаванне.

"Лагатып Futura, натхнёны тэмамі спорту, салідарнасці і ўстойлівага развіцця, дэманструе дынамічны і сучасны дызайн, які адлюстроўвае фундаментальныя каштоўнасці Алімпійскіх і Паралімпійскіх зімовых гульняў", - адзначыла старшыня каардынацыйнай камісіі МАК па Алімпійскіх гульнях-2026 Сары Эсая.

Гульні пройдуць у лютым 2026 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі