Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 красавіка 2022, 13:47

Пяскоў: РФ перадала Украіне праект дакумента з дакладнымі фармулёўкамі і чакае адказу

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіне перададзены расійскі праект дакумента з дакладнымі фармулёўкамі. Крэмль чакае адказу Кіева. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

"На гэты час украінскаму боку перададзены наш праект дакумента, які ўключае абсалютна дакладныя выпрацаваныя фармулёўкі. Мяч на іх баку, чакаем адказу", - сказаў ён.

Таксама прэс-сакратар адзначыў, што тэрміны адказу залежаць ад украінскага боку. "Мы не раз гаварылі, што дынаміка работы ўкраінскага боку пакідае жадаць лепшага, таму вялікай схільнасці да інтэнсіфікацыі перагаворнага працэсу ўкраінцы не выказваюць", - адзначыў прадстаўнік Крамля.

Ён звярнуў увагу, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін гаварыў аб тым, што ўкраінскі бок пастаянна адыходзіць ад раней дадзеных узгадненняў, адыходзіць ад сваіх слоў. Гэта ў плане эфектыўнасці перагавораў мае вельмі дрэнныя наступствы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі