
Фота ТАСС
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія не адмаўляецца ад сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Украіны Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.
Прадстаўнік Крамля адзначыў, што без падрыхтоўкі такую сустрэчу правесці немагчыма. Якія-небудзь крокі па падрыхтоўцы дакумента, які Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі маглі б давесці да завяршэння на такой сустрэчы, на гэты момант адсутнічаюць.-0-