Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 красавіка 2022, 15:32

Пяскоў: патрабаванне плаціць за газ у рублях не з'яўляецца шантажом

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патрабаванне Расіі плаціць за газ у рублях не з'яўляецца шантажом, краіна па-ранейшаму застаецца надзейным пастаўшчыком энергарэсурсаў. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што цана газу застаецца ранейшай, аплата у рублях ніяк не ўплывае на яго кошт. Новы алгарытм аплаты быў справакаваны недружалюбнымі дзеяннямі некаторых краін. РФ прадаўжае выконваць свае кантрактныя абавязацельствы і застаецца надзейным пастаўшчыком энергарэсурсаў.

Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што Расія гатова да наступстваў у выпадку адмовы некаторых краін плаціць за расійскі газ у рублях. Рызыкі даўно падлічаны і прыняты ўсе неабходныя меры.

Каменціруючы сітуацыю з прыпыненнем паставак газу ў Польшчу і Балгарыю, Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што пастаўкі гэтым краінам адновяцца, калі тыя пачнуць плаціць за газ у рублях. Прадстаўнік Крамля таксама не выключае, што і іншыя краіны не будуць атрымліваць газ з Расіі, калі адмовяцца плаціць за яго па новай сістэме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі