ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 21 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 ліпеня 2019, 13:00

Пажар на студыі анімэ ў Японіі: колькасць загінулых узрасла да 23

Фота AP
Фота AP

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку вялікага пажару ў студыі па вытворчасці анімэ ў японскім горадзе Кіёта ўзрасла да 23 чалавек, паведамляе Associated Press.

Раней паведамлялася пра 10 загінулых і 40 параненых. Некаторыя з пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.

Паводле даных паліцыі, сёння раніцай у студыю анімэ Kyoto Animation уварваўся 41-гадовы мужчына. Ён разліў у будынку гаручую сумесь, бензін або газу, а затым падпаліў яе. Японскія СМІ таксама паведамляюць, што мужчына выкрыкваў слова "памры". На месцы ЧП паліцыя знайшла нажы, якія могуць прыналежаць зламысніку.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў бальніцы. Яго матывы пакуль невядомы.

Кампанія Kyoto Animation, заснаваная ў 1981 годзе, вядомая такімі янімэ, як "Меланхолія Харухі Судзуміі", "Ціхі голас", "Дракон-пакаёўка пані Кабаяшы" і інш. Кампанія валодае анімацыйнымі студыямі ў Кіёта і Удзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі