Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 сакавіка 2020, 10:03

ОПЕК рэкамендуе прадоўжыць скарачэнне здабычы нафты да канца года

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыя краін - экспарцёраў нафты (ОПЕК) рэкамендуе прадоўжыць скарачэнне здабычы нафты да канца 2020 года, паведамляецца на сайце ОПЕК.

Кіраўнікі дэлегацый краін ОПЕК правялі дадатковыя кансультацыі ў Вене і вырашылі рэкамендаваць прадаўжэнне тэрміну скарачэння здабычы нафты на 1,5 млн бараляў у суткі да канца 2020 года.

Раней гэта абмежаванне прапаноўвалася распаўсюдзіць толькі на другі квартал, каб змякчыць шкоду ад эпідэміі COVID-19.

У ОПЕК лічаць, што кансультацыі бакоў і прымаемыя меры дапамогуць аднаўленню стабільнасці рынку нафты.

Як паведамляе ТАСС, Расія і Казахстан не згадзіліся з прапановай скараціць здабычу нафты ў другім квартале.

Пасяджэнне ўсіх краін АПЕК+ адбудзецца сёння ў Вене. На ім, як чакаецца, Расія і Казахстан агучаць сваю пазіцыю, якія меры неабходна прыняць для прадухілення далейшага зніжэння цэн на нафту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі