Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 студзеня 2022, 10:27

Небяспечны астэроід дыяметрам большым за 1 км праляціць паблізу Зямлі 18 студзеня

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Астэроід 7482 (1994 PC1), дыяметр якога складае каля 1,1 км, праляціць паблізу Зямлі 18 студзеня. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на апублікаваныя даныя Нацыянальнага ўпраўлення па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (NASA).

Самая блізкая адлегласць, на якую астэроід наблізіцца да Зямлі, складзе каля 2 млн км, ён праляціць са скорасцю больш за 70 тыс. км/гадз. Нягледзячы на тое, што ў сваім максімальным набліжэнні астэроід будзе знаходзіцца на адлегласці, якая ў некалькі разоў перавышае адлегласць ад Зямлі да Месяца і нейкай рэальнай пагрозы сутыкнення няма, спецыялісты NASA расцэньваюць такія касмічныя аб'екты як "патэнцыяльна небяспечныя".

Астэроід 7482 (1994 PC1) быў адкрыты шатландскім астраномам Робертам Макнотам у 1994 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі