Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лістапада 2021, 15:19

Назарбаеў перадасць Такаеву пасаду старшыні кіруючай партыі Казахстана

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прыняў рашэнне перадаць паўнамоцтвы старшыні кіруючай партыі "Нур Атан" дзеючаму кіраўніку дзяржавы Касым-Жамарту Такаеву. Аб гэтым паведамляе Казінфарм.

"У ходзе пашыранага пасяджэння палітычнага савета Нурсултан Назарбаеў прыняў рашэнне перадаць паўнамоцтвы старшыні партыі "Нур Атан", падкрэсліўшы, што партыю павінен узначаліць прэзідэнт краіны. Працэдура перадачы паўнамоцтваў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці са статутам партыі", - напісаў прэс-сакратар Нурсултана Назарбаева Айдос Укібай на сваёй старонцы ў Twitter.

Як інфармуе ТАСС, "Нур Атан" - самая вялікая партыя ў Казахстане, яе членамі з'яўляюцца больш як 835 тыс. чалавек. 10 студзеня ў рэспубліцы таксама адбыліся выбары дэпутатаў Мажыліса (ніжняй палаты) парламента, па выніках якіх партыя "Нур Атан" атрымала большасць галасоў выбаршчыкаў - 71,09 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі