Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 снежня 2021, 10:07

На шахце "Ліствяжная" завершаны пошукавыя работы

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Горнавыратавальнікі завяршылі пошукавую аперацыю на шахце "Ліствяжная" ў Кузбасе, целы ўсіх загінулых падняты на паверхню, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу МНС РФ.

"Пошукавыя работы завершаны. Аддзяленнямі ВГВЧ МНС Расіі на паверхню падняты ўсе загінулыя - 51 чалавек (46 шахцёраў і 5 горнавыратавальнікаў)", - сказалі ў ведамстве.

Горнавыратавальнікі прадоўжаць удзельнічаць у работах па аднаўленні дааварыйнага рэжыму праветрывання шахты, кантраляваць газавую абстаноўку, узводзіць узрываўстойлівыя перамычкі.

ЧП на шахце "Ліствяжная" ў Бялоўскім раёне Кузбаса адбылося 25 лістапада. Па факце здарэння ўзбуджаны крымінальныя справы аб парушэнні прамысловай бяспекі і аб халатнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі