Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 снежня 2021, 09:34

На поўдні Мексікі перавярнуўся грузавік з мігрантамі, загінулі больш за 50 чалавек

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На поўдні Мексікі грузавік, які перавозіў мігрантаў, трапіў у ДТЗ, загінулі 53 чалавекі. Аб гэтым гаворыцца ў абнародаванай заяве Генпракуратуры рэспублікі, паведамляе ТАСС.

"На гэты час вядома аб гібелі 53 чалавек, яшчэ трое атрымалі цяжкія траўмы", - адзначаецца ў дакуменце. Грузавік з прычэпам, у якім знаходзіліся выхадцы з шэрага краін Цэнтральнай Амерыкі, урэзаўся ў падпорную сцяну і перавярнуўся ў раёне Ч'япа-дэ-Корса непадалёку ад горада Тустла-Гуцьерэс, адміністрацыйнага цэнтра паўднёвага штата Ч'япас.

Прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых і распарадзіўся аказаць пацярпелым усю неабходную дапамогу. Для гэтага ў рэгіён была накіравана рабочая група на чале з нацыянальным каардынатарам сіл грамадзянскай абароны Лаўрай Веласкес.

Паводле папярэдніх даных, мігранты з Гватэмалы і Гандураса збіраліся дабрацца да граніцы з ЗША. Губернатар Ч'япаса Руціліа Эскандон паведаміў, што ўлады правядуць дасканалае расследаванне абставін трагедыі. Прэзідэнт Гватэмалы Алехандра Джаматэі заявіў аб гатоўнасці дапамагчы з рэпатрыяцыяй цел загінулых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі