Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 кастрычніка 2019, 09:54

На Філіпінах пры землетрасенні загінулі тры чалавекі

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш як тры чалавекі загінулі і восем паранены ў выніку землетрасення на Філіпінах, паведамляе газета Philippine Daily Inquirer са спасылкай на мясцовыя ўлады.

У выніку падземных штуршкоў абваліўся адзін з паверхаў жылога будынка ў Даваа, пад заваламі могуць знаходзіцца людзі. Вядзецца пошукава-выратавальная аперацыя.

Акрамя таго, у горадзе Кідапаван на востраве Мінданаа абвалілася частка гасцініцы Eva"s Hotel. У момант інцыдэнту ў будынку нікога не было.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі