Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 снежня 2021, 14:19

МЗС РФ: перагаворы аб гарантыях бяспекі паміж Расіяй і ЗША пройдуць у Жэневе 10 студзеня

30 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Перагаворы па расійскіх прапановах аб гарантыях бяспекі паміж Расіяй і ЗША пройдуць 10 студзеня ў Жэневе. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"10 студзеня ў Жэневе плануюцца перагаворы ў фармаце міжведамаснай дэлегацыі Расіі і ЗША. Расійскую дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Расіі, а амерыканскі бок - намеснік дзяржсакратара Уэндзі Шэрман, - сказала Марыя Захарава. - Гэта дата абазначана. Яна не мае на гэты момант ніякіх альтэрнатыўных варыянтаў".

Афіцыйны прадстаўнік МЗС падкрэсліла: Расія на перагаворах будзе дабівацца ад амерыканскага боку цвёрдых гарантый бяспекі Расіі, у тым ліку непрасоўвання НАТА на ўсход. "У парадку дня, зразумела, абазначана абмеркаванне перададзеных ЗША ад Расіі 15 снежня двух расійскіх праектаў фундаментальных дакументаў - дагавора паміж РФ і ЗША аб гарантыях бяспекі і пагаднення аб мерах забеспячэння бяспекі РФ і дзяржаў - членаў Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора. У ходзе перагавораў будзем дабівацца ад амерыканскага боку прадастаўлення цвёрдых прававых гарантый бяспекі РФ, а менавіта непрасоўвання НАТА на ўсход і неразмяшчэння пагражаючых Расіі сістэм узбраенняў каля рубяжоў нашай краіны", - заявіла яна.

Каменціруючы нядаўнія выказванні на гэту тэму кіраўніка дыпламатыі Еўрасаюза Жазэпа Барэля, Марыя Захарава канстатавала: Еўрасаюз і НАТА дэманструюць сваімі заявамі адсутнасць адзінай лініі па расійскіх прапановах аб гарантыях бяспекі. "У ЕС нямала выказваюцца па нядаўна ўнесеных расійскіх прапановах. Кожны раз мы бачым розныя заявы наконт гэтага, няма ніякай стройнай, адзінай, выпрацаванай лініі ў нашых заходніх партнёраў у рамках ЕС і НАТА. Ідзе абсалютнае шматгалоссе, хто на што здольны, хто што хоча, тое і заяўляе ў меру сваіх здольнасцей", - указала яна.

Марыя Захарава дадала, што Расія абмяркуе свае заклапочанасці ў сферы бяспекі ў Еўропе, а таксама расійскія праекты аб гарантыях бяспекі на пасяджэнні савета Расіі і НАТА 12 студзеня ў Бруселі і на пасяджэнні пастаяннага савета АБСЕ ў Вене 13 студзеня. Паводле яе слоў, расійскі бок выкажа разгорнутыя ацэнкі цяперашняй нецярпімай сітуацыі ў галіне ваеннай бяспекі ў Еўропе.

МЗС Расіі 17 снежня апублікаваў праекты дагавора з ЗША аб гарантыях бяспекі і пагаднення аб мерах забеспячэння бяспекі РФ і дзяржаў - членаў НАТА. Яны 15 снежня былі перададзены памочніку дзяржсакратара ЗША Карэн Донфрыд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі