Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 красавіка 2021, 17:20

МЗС РФ апублікавала імёны чыноўнікаў ЗША, якім забаронены ўезд у Расію

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія закрывае ўезд у краіну былому памочніку прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джону Болтану і экс-дырэктару Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення Роберту Вулсі. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай сёння інфармацыі МЗС РФ, паведамляе ТАСС.

"Закрыты ўезд Джону Болтану, былому памочніку прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы і пастаяннаму прадстаўніку пры ААН, і Роберту Вулсі, былому дырэктару ЦРУ", - інфармавалі ў дыпведамстве.

Расія таксама закрыла ўезд на тэрыторыю краіны генеральнаму пракурору ЗША Мерыку Гарленду і дырэктару Федэральнага бюро расследаванняў Крыстаферу Рэю. Акрамя таго ў спісе амерыканскіх грамадзян, якім забаронена ўязджаць у Расію, змешчана яшчэ шэсць прозвішчаў.

"У адказ на ўведзеныя адміністрацыяй ЗША санкцыі супраць расійскіх афіцыйных асоб закрываецца ўезд у Расійскую Федэрацыю наступным дзеючым і былым амерыканскім высокапастаўленым чыноўнікам і дзеячам, якія маюць дачыненне да рэалізацыі антырасійскага курсу", - адзначаецца ў паведамленні.

Першым нумарам у спісе ідзе Мэрык Гарленд, шостым - Крыстафер Рэй. У спіс таксама трапілі дырэктар Федэральнага бюро турмаў ЗША Майкл Карвахаль, міністр унутранай бяспекі ЗША Алехандра Маёркас, саветнік прэзідэнта ЗША па ўнутранай палітыцы, былы пастаянны прадстаўнік пры ААН і памочнік па нацыянальнай бяспецы С'юзан Райс і дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША Эўрыл Хейнс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі