ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 сакавіка 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 чэрвеня 2022, 12:36

МЗС Кітая: новыя санкцыі супраць РФ не вырашаць украінскага крызісу

Чжаа Ліцзянь. Фота ТАСС
Чжаа Ліцзянь. Фота ТАСС

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя антырасійскія санкцыі не могуць палепшыць сітуацыі ва Украіне, а Еўропа і ўвесь свет за іх плацяць высокую цану. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь, паведамляе РІА Навіны.

"Факты даказваюць, што санкцыйны націск не з'яўляецца правільным спосабам вырашэння ўкраінскага крызісу. Маштабныя і нявыбарачныя санкцыі, уведзеныя супраць Расіі некаторымі краінамі, нічым не аблегчылі сітуацыю ва Украіне, наадварот, Еўропа і свет заплацілі за іх высокую цану", - падкрэсліў Чжаа Ліцзянь.

Паводле слоў кітайскага дыпламата, калі санкцыйны націск будзе прадаўжацца і далей, еўрапейцы сутыкнуцца з інфляцыяй і беспрацоўем, а ўсяму свету будзе пагражаць харчовы і энергетычны крызісы.

Раней Еўрапейскі саюз канчаткова зацвердзіў шосты пакет санкцый супраць РФ, якім прадугледжваецца ў тым ліку паэтапнае ўвядзенне эмбарга на імпарт расійскай нафты. Пакуль забарона закране пастаўкі морам, трубаправодная нафта не падпадае пад санкцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі