ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 лістапада 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 верасня 2021, 15:18

Мішусцін: сітуацыя з COVID-19 у Расіі напружаная

Міхаіл Мішусцін. Фота ТАСС
Міхаіл Мішусцін. Фота ТАСС

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса ў Расіі напружаная, колькасць пацыентаў з COVID-19 у бальніцах вырасла за два тыдні больш як на чвэрць. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін на пасяджэнні прэзідыума каардынацыйнага савета пры ўрадзе па барацьбе з каранавірусам, паведамляе ТАСС.

"Сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса ў нашай краіне напружаная, расце колькасць хворых. Штодзень выяўляюць звыш 20 тыс. новых выпадкаў. За апошнія два тыдні колькасць пацыентаў з кавідам, якія знаходзяцца ў шпіталях, вырасла больш як на 25 працэнтаў", - сказаў Міхаіл Мішусцін.

Ён таксама паведаміў, што ўлады рэгіёнаў РФ у барацьбе з COVID-19 павінны прымаць меры, абапіраючыся на рэкамендацыі санітарных улад. "Вельмі многае залежыць ад своечасовага рэагавання рэгіянальных улад. Вельмі важна ў залежнасці ад унутранай сітуацыі прымаць меры, абапіраючыся на рэкамендацыі санітарных урачоў, і забяспечыць магчымасці для вакцынацыі грамадзян", - сказаў ён.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, больш за 40 млн расіян прайшлі поўны курс вакцынацыі, але гэтага пакуль недастаткова для фарміравання калектыўнага імунітэту.

Сітуацыю з распаўсюджваннем каранавіруса ў Расіі сёння пракаменціраваў і прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. "Мы бачым, што ідзе хваля, хваля нарастае, таму, вядома, рэгіёнам давядзецца рэагаваць", - лічыць Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, пакуль на федэральным узроўні ніякіх рашэнняў не прымалася ў гэтым плане. "Але сітуацыя зменлівая, вы самі бачыце, як імкліва растуць лічбы", - сказаў прадстаўнік Крамля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі