Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 студзеня 2019, 19:11

Маскоўскія аэрапорты карэкціруюць расклад з-за непагоды

17 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Аэрапорты маскоўскага авіявузла карэкціруюць расклад рэйсаў з-за непагоды, што абрушылася на расійскую сталіцу, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з данымі "Яндэкс.Расклады", цяпер у аэрапорце Дамадзедава затрымана 6 рэйсаў, яшчэ 10 адменены. У аэрапорце Унукава адменены тры рэйсы, адзін затрыманы. У Шарамецева пакуль затрыманымі пазначаны 15 рэйсаў. Пры гэтым буйнейшая расійская авіякампанія "Аэрафлот", што базіруецца ў Шарамецева, ужо аб'явіла аб адмене 24 рэйсаў 17 студзеня і двух рэйсаў - 18 студзеня. Вылет яшчэ 16 рэйсаў перавозчыка 17 студзеня перанесены на больш позні тэрмін, некаторыя з іх будуць выкананы 18 студзеня.

Адмены і затрымкі пакуль не закранулі рэйсы, якія выконваюцца ў Мінск з чатырох маскоўскіх аэрапортаў - Дамадзедава, Шарамецева, Унукава і Жукоўскі.

Згодна з прагнозам надвор'я, на працягу 17 студзеня ў Маскве і ў Маскоўскай вобласці воблачна, снег, месцамі моцны, мяцеліца. Тэмпература ад мінус 5 да плюс 1. Парывы ветру дасягаюць 12-17 м/с.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі